Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

 

галоўная старонка

апошнія шэдэўры

погляд у мінулае

гасцёўня

 
 
Полацкая дзіцячая мастацкая школа  

Прывітанне з Полацка!

Мастацкая школа ў Полацку з'явілася ў 1985 годзе. Сёння у старадаўнім будынку пачатку XX стагоддзя, што месціцца на галоўным гарадскім пляцы, вучыцца 180 дзяцей.


Навучэнцы мастацкай школы маюць шчаслівую магчымасць спасцігнуць таямніцы выяўленчага мастацтва, зазірнуць ў візуальны свет колераў, адценняў, нюансаў і кантрастаў.


Сябрамі і дарадцамі на шляху мастацкіх вышыняў з'яўляюцца выкладчыкі школы: Ларыса Шышакова, Юлія Шайкова, Дзмітры Свяцкі, Ірына Карпава, Іван Іваноў. Адданасць і шчырасць педагогаў знаходзіць водгук ў дзіцячых кампазіцыях.


Час ад часу творы юных мастакоў удзельнічаюць ў міжнародных конкурсах малюнка.
Радасць творчасці - найвялікшы здабытак, даступны кожнаму, хто пераступае парог школы, з мэтаю спасцігнуць прыгажосць
.

Дырэктар школы Наталля Анцімонава.

наверх

 
 
 
This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project